Ніну Багінскую пратрымалі ў пастарунку 16 гадзін
Стала вядома, што ў суботу — 7 траўня — каля 9 раніцы перад домам была затрыманая Ніна Багінская, паведамляюць праваабаронцы.
У той дзень у архікафедральным саборы праходзіла развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.
Жанчыну пратрымалі ў міліцыі да 16 гадзін, а пасля адпусцілі без пратаколу.