«Выказалі здагадку, што ён проста перагрыз сабе вену». Наталля Дуліна распавяла падрабязнасці затрымання

«Чацвёрты раз! Я папросту адчуваю сябе Чарнабаеўкай. У РУУС пажартавалі: «У наступны раз будзе юбілей». Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталля Дуліна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку аповедам пра сваё затрыманне.

dulina_1.jpg

Наталлю Дуліну затрымалі дома 25 красавіка каля 11:30. У кватэру да яе ўвайшлі два супрацоўнікі ў цывільным і пацікаваліся, ці будзе ў каго даглядзець катоў Наталлі. Ёй дазволілі сабраць рэчы, але адразу выняў яе тэлефон, распавядаюць праваабаронцы.

У Ленінскім РУУСе ў жанчыны пыталі пра «План Перамога» і нават пра тое, ці пісала яна нешта ў «Чорную кнігу Беларусі». Яна спрабавала растлумачыць участковаму, што быць падпісанай на «экстрэмісцкія» каналы — не правапарушэнне. На што ён адказаў: «Вы памыляецеся, я пазней вам гэта дакажу».

У выніку, праткол ва ўпраўленні на Дуліну склалі за «захоўванне інфармаццыйнай прадукцыі канала на YouTube з назвай "Радыё Свабода"». Пратакол міліцыянт складаў пратакол па скрыншотах, на аднім з якіх была старонка канала з надпісам: «Вы падпісаны на канал "Радыё Св*бода"»

На наступны дзень у судзе Ленінскага раёна Мінска суд прызначыў Наталлі 15 сутак арышту. Да раніцы 26 красавіка яе ўтрымлівалі ў камеры РУУСа:

«Я сядзела, ляжала, засынала, прачыналася. Нарэшце, мяне выклікалі і вывелі з камеры… Я ніяк не магла зразумець, колькі прайшло часу. Спыталася ў міліцыянта. «Дваццаць хвілін шостага». Вечары ці раніцы? Пасаромелася ўдакладніць. Потым даведалася: гэта была раніца 26-га. Як жа гэта я страціла арыентацыю ў часе? Можа, з-за таго, што ў мяне забралі акуляры, і пачувалася разгубленай і бездапаможнай?»

На Акрэсціна яе везлі ў бусе з мужчынамі, якіх затрымалівалі не па «палітычных артыкулах». Наталля распавяла, як адзін з затрыманых спрабаваў парэзаць сабе вены:

«У дарозе адзін з затрыманых папрасіўся ў туалет. Мы стаялі ў брамы на Акрэсціна. Супрацоўнік сказаў яму пацярпець. «Не магу я, я хворы: прастатыт, больш не магу трываць». Мы дружна сталі прасіць, каб яму далі дзе-небудзь «адліць». Супрацоўнік пабег за бутэлькай з-пад вады, каб той аблегчыўся.

Увогуле, усё адбылося. Ён сеў у бус, і мы сталі чакаць, калі адчыняць браму. Чамусьці на Акрэсціна заўсёды прымушаюць чакаць. І тут гэты мужык з прастатытам заяўляе: «я ўскрыўся».

Прысутныя ў бусе выказалі здагадку, што ён проста перагрыз сабе вену, бо ў яго нічога з сабой не было. Супрацоўнік пабег за аптэчкай. Дзіўна, ніякай лаянкі, мата, пагроз. Увогуле гэтыя супрацоўнікі РУУСа паводзілі сябе, на здзіўленне, спакойна, вывелі пакурыць, нават пачаставалі іх цыгарэтамі. Фантастыка нейкая».