Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд журналісту Алегу Груздзіловічу
10 траўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу на прысуд журналісту Алегу Груздзіловічу і пастанавіў пакінуць прысуд у дзеянні. Разгляд скаргі заняў 20 хвілін.
У сакавіку гэтага года Алег Груздзіловіч атрымаў 1,5 года калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб «масавых беспарадках», нагадвае REFORM.by.
Справу завялі пасля таго, як Груздзіловіч пазбавіўся акрэдытацыі МЗС як журналіст «Радыё Свабода» і асвятляў адзін з маршаў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай волі».