СК завяршыў следства адносна палітзняволенай Таццяны Вадалажскай

Следства ў дачыненні да палітзняволенай, сацыёлага Таццяны Вадалажскай завершана, паведамляюць праваабаронцы.


Упершыню Таццяна Вадалажская была затрыманая пасля ператрусу 4 жніўня 2021 года і атрымала 10-сутачны арышт. Яе адпусцілі 14 жніўня ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вадалажскую некалькі разоў выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У сакавіку яна звярнулася ў СК па дазвол паехаць у Літву на лячэнне, 23 сакавіка накіравалася ў СК за адказам, але ёй прад’явілі пастанову аб узяцці пад варту.

48-гадовая Вадалажская — праграмны каардынатар ініцыятывы «Лятучы ўніверсітэт», якую прасоўваў філосаф і метадолаг, палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Таксама яна член міжнароднага грамадскага аб’яднання «ЕўраБеларусь» (рэгістрацыя ў Літве). Летась у жніўні ў актывістаў гэтага аб’яднання прайшлі ператрусы. Таксама Вадалажская супрацоўнічала з Агенцтвам гуманітарных тэхналогій і Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.

Палітзняволеную ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: