Рэдактар аршанскага сайта на дошках «Іх шукае міліцыя»
У Оршы з'явіліся міліцэйскія аб'явы аб вышуку рэдактара сайта orsha.eu Ігара Казмерчака. У аб'явах напісана, што Ігар схаваўся ад следства і з'яўляецца не падазраваным, а абвінавачаным у абразе прэзідэнта.

На сайце адзначаецца, што Ігар не хаваўся ад следства, бо крымінальная справа распачатая толькі 1 красавіка, а Казмерчак з лістапада мінулага года знаходзіцца за мяжой. Адпаведна, калі Ігар ад'язджаў яшчэ ніякага следства не было і намеру схавацца ад яго "абвінавачаны" мець не мог.
З усіх палітычна актыўных аршанцаў гэта першы выпадак, калі чалавека шукаюць такім метадам. Раней нават рэспубліканскія палітычныя лідары амаль не траплялі на дошкі "іх шукае міліцыя".