У Беларусі яшчэ 30 новых палітвязняў

Праваабаронцы ў сваёй адмысловай заяве прызналі яшчэ 30 чалавек палітвязнямі.

_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі Арцёма Казлоўскага, Юрыя Церашкевіча, Віталя Рогача, Аляксея Хількевіча, Вячаслава Шаблінскага, Андрэя Сцепаненку, Аляксандра Казакевіча, Дзмітрыя Панцялейку, Яўгена Галіча, Кірыла Жыжэнскага, Ірыну Прыгаву, Яна Аляксейчыкава, Сяргея Алейнікава, Саліма Мамедава, Іллю Ганчарыка, Сяргея Карпеню, Ганну Кісялёву, Марыну Маркевіч, Віктара Хімароду, Арцёма Ляшнеўскага, Паўла Фалькоўскага, Алега Якуніна, Андрэя Лугіна, Дзмітрыя Матусевіча, Вячаслава Лютынскага, Сяргея Канавалава, Андрэя Бяляўскага, Аляксандра Лаўрэнцьева, Дзмітрыя Зеленяка, Святлану Саўчанка.

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць гэтых асобаў, а таксама ўсіх іншых палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.