Асудзілі дзвюх дзяўчат-палітвязняў — Насту Кухараву і Веру Цвікевіч
У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных — дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры

5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Насты Кухаравай і грамадзянкі Расіі Веры Цвікевіч, паведамляюць праваабаронцы. Так здарылася, што ў гэтых дзяўчын адно на дваіх фота, якое сілавікі выкарысталі ў якасці доказу іх віны — на ім Вера і Наста разам і іншымі дзяўчынамі ідуць у адным шэрагу падчас мірнай акцыі пратэсту.
Абедзвюм прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Судзілі дзяўчын таксама разам.

У выніку суддзя Вольга Малашэнка прысудзіла Кухаравай тры гады «хатняй хіміі», а Цвікевіч — год калоніі агульнага рэжыму.
