Сёння — дзень аналітыкаў. Затрыманыя Улад Вялічка і Таццяна Валадажская
Ва Улада Вялічкі ператрус ладзілі супрацоўнікі КДБ. Ператрус доўжыўся дзве гадзіны. У яго сканфіскавалі ўсю тэхніку, сам Вялічка застаецца затрыманым.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/original_113204082021.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Алена. Таксама праваабаронцы паведамляюць, што ператрус прайшоў дома у аналітыка Таццяны Вадалажскай. Валадажская — каардынатарка «Лятучага ўніверсітэту». Пасля вобшуку яе затрымалі.
Раней паведамлялася, што супрацоўнікі КДБ прыйшлі да філосафа, палітолага і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Ён — заснавальнік праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».