У Мінску затрымалі метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі КДБ праводзяць у яго дома ператрус.

Пра гэта зранку паведамілі праваабаронцы.
Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, тэлевядучы. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій. Першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» (2011-2016). Заснавальнік праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».