Twitter забараніў рэкламу ад дзяржаўных СМІ

Адміністрацыя Twitter абнавіла сваю палітыку. Яна забараніла дзяржаўным СМІ размяшчаць у сябе рэкламу, перадае прэс-служба платформы. Прадстаўнікі кампаніі хочуць абараніць «здаровы дыскурс і адкрытыя зносіны».

twitter_logo_white.jpg

Гэты глабальны падыход Twitter прыменіць да ўсяго ўласнага бізнэсу. Незалежных медыя новаўвядзенне не закране. Толькі тых, чый кантэнт фінансуе і кантралюе дзяржава, аказваючы ціск на выданні. «Палітыка не распаўсюджваецца на арганізацыі, якія вырабляюць выключна забаўляльны, спартыўны і турыстычны кантэнт. Аднак, калі кантэнт ўключае ў сябе навіны, абмежаванне будзе дзейнічаць», — заяўлена ў паведамленні.
У бліжэйшыя 30 дзён Twitter праінфармуе ўсіх, хто трапіць пад забарону. Ім паступіць паведамленне аб адключэнні рэкламных прадуктаў, пасля чаго правілы пачнуць строга выконвацца. Дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму змогуць карыстацца сацсеткамі і арганічна ўдзельнічаць у публічных абмеркаваннях, але толькі ў адпаведнасці з выразным рэгламентам.
Паводле kyky.org