«Тысячы камп'ютараў заражаныя» — узламалі сайт «Беларуськалія»
Камп'ютарная сетка «Беларуськалія» падверглася хакерскай атацы. Сайт прадпрыемства не адкрываецца і выдае памылку 403 — «Доступ забаронены».
![oao_belaruskalij_8_0x900_e11.jpg oao_belaruskalij_8_0x900_e11.jpg](/img/v1/images/oao_belaruskalij_8_0x900_e11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хакерская групоўка «Кібер-партызаны» паведамляе, што заражаныя тысячы камп'ютараў — на іх устанавілі шпалеры з выявай Рамана Бандарэнкі. Сервер з данымі кампаніі зашыфраваны. У пацверджанне сваіх слоў хакеры апублікавалі скрыншоты з панэлі кіравання серверам і сеткай вытворцы ўгнаенняў.
Сайт «Беларуськалія» пакуль недаступны. Пры спробе ўваходу на яго выдаецца памылка 403 «Доступ забаронены».
Прадпрыемства пакуль не давала каментароў з нагоды хакерскай атакі.