У адным з дамоў Пінска — выбух газу
У Пінску ў пяціпавярховым доме сёння адбыўся выбух бытавога газу, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, надзвычайнае здарэнне адбылося прыкладна ў 10.00 у кватэры на другім паверсе.
У выніку выбуху пашкоджана маёмасць у кватэры. Гаспадар кватэры і яго суседзі не пацярпелі, удакладняюць ў СК.
Следчыя праводзяць агляд месца здарэння. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Калі вы адчулі пах газу, паведаміце пра гэта ў аварыйную службу газавай сеткі па тэлефоне 104, адзначаюць у СК.