
Мужчыну будуць судзіць за «рэакцыю» на пост пра
Лукашэнку.
9 жніўня 2022 года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыну і прапанавалі пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у каментарыі Уладзіслаў пагаджаўся з напісаным у пасце.
Калі б ён «пакаяўся», то міліцыянты «прабачылі б яму». Аднак
Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё
меркаванне. Таксама мужчына дадаў: для яго гонар, што да яго прыйшлі 9
жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць.
Суд прызначылі на
11.00 12 верасня: ён адбудзецца на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра
сацыяльнага абслугоўвання (г. Баранавічы, вул. Леніна, 12). Там няма пандуса.
Уладзіславу
Рабічу 24 гады, ён са шматдзетнай сям'і, мае брата-блізнюка таксама з
інваліднасцю. У госці да сям'і часта завітвалі мясцовыя журналісты, каб зняць
сюжэты ці напісаць матэрыялы пра ўзорную сям'ю і цудоўных дзяцей. Уладзіслаў Рабіч
— шматразовы ўдзельнік розных алімпіяд, меў сярэдні бал атэстата 9,4.
«Гэтыя
хлопчыкі, якія растуць на маіх вачах, з'яўляюцца прыкладам мужнасці для ўсіх
нас. Яны паказваюць, як трэба спраўляцца з цяжкасцямі і верыць у лепшае»,
— казаў пра братоў старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр
Селіфонтаў у 2017 годзе, калі ў чарговы раз прыехаў павіншаваць сям'ю са
святамі.
Таксама
Уладзіслаў — аўтар блога на спартыўную тэматыку на сайце by.t*ibuna.com.