У Беларусі абмежавалі доступ да гомельскага інтэрнэт-партала «Флагшток»
Незалежнае онлайн-выданне з Гомельшчыны цяпер адкрываецца толькі праз VPN і за мяжой, паведамляе «Свабода».
У Беларусі перастаў адкрывацца сайт flagshtok.info. Пры ўвядзенні адрасу на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца паведамленне «Доступ да інфармацыйнага рэсурса абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі"».
Раней улады прызналі матэрыялы «Флагштока» экстрэмісцкімі.
Сайт ужо аказваўся пад блакаваннем 21 жніўня 2020 года, тады
да яго абмежавалі доступ.
Улады працягваюць пераследаваць недзяржаўныя СМІ. Шэраг сайтаў заблакаваны, шэраг газет спынілі выхад на паперы, у рэдактараў і журналістаў праходзяць ператрусы, у зняволенні па стане на 2 лістапада 2021 года знаходзяцца 29 супрацоўнікаў медыя.