У Беларусі пяты раз даражэе паліва
Ізноў на 1 капейку!
![newsbel.by_20.03.2016_uafdeytlvhji8i9jxziebvlcqwohkqtf.jpg newsbel.by_20.03.2016_uafdeytlvhji8i9jxziebvlcqwohkqtf.jpg](/img/v1/images/newsbel.by_20.03.2016_uafdeytlvhji8i9jxziebvlcqwohkqtf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па звестках крыніцы AUTO.TUT.BY, у ноч на суботу паліва зноў падаражэе. Па традыцыі — на 1 капейку.Апоўначы цэны зменяцца і будуць выглядаць так: АІ-95 — 1 рубель 24 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 16 капеек, ДТ — 1 рубель 28 капеек.
Газ не падаражэе. Гэта ўжо пятае падаражанне з 11 сакавіка, калі цэны выраслі ўпершыню за два гады. Аўтамабілісты асцерагаюцца, што гэта далёка не апошняе падаражанне ў гэтым годзе.
Паводле «Нашай Нівы»