У Беларусі расце ўцечка рабочых кадраў за мяжу
Колькасць беларусаў, якія з'ехалі працаваць за мяжу па кантрактах, расце. За мяжой нашы суайчыннікі запатрабаваны ў якасці рабочых. Па дадзеных Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, у першым квартале гэтага года за мяжу па працоўных дамовах і кантрактах з'ехала працаваць больш за 1,1 тысячы чалавек — на 120 чалавек больш, чым на год раней.

Фота: dermengieconomy.wordpress.com
Беларусы шукаюць працу ў першую чаргу ў суседніх краінах - Расіі, Польшчы і Літве. Большасць людзей, якія з'ехалі працуюць па рабочых спецыяльнасцях. У першым квартале ні адзін беларус не змог працаўладкавацца за мяжой на кіруючую пасаду.
Наша краіна стала менш прывабнай і для замежных працаўнікоў: іх плынь у першым квартале скарацілася амаль на траціну. З 5,1 тысячы прыбылых работнікаў пераважную большасць склалі выхадцы з Украіны, Кітая і Расіі.
Кітайцы і ўкраінцы, як правіла, уладкоўваюцца ў якасці рабочых, а літоўцы, латышы і палякі - у якасці кваліфікаваных спецыялістаў і кіраўнікоў.
Паводле ej.by