У Беларусі заблакавалі сайт расійскага агенцтва «Regnum»
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Доступ да сайту закрыла Міністэрства інфармацыі Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў стандартным паведамленні пра блакаванне пры спробе ўвайсці на сайт.
Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Regnum» існуе з 2002 года. Аўтары сайта часта пішуць пра падзеі і гісторыю Беларусі з пазыцый «русского мира». У 2016 годзе беларускія ўлады арыштавалі трох аўтараў агенцтва.