У Беларусі зноў можна наведваць лясы ў 44 раёнах
Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрстве лясной гаспадаркі, перадае Белсат.
![screen_shot_2019_05_05_at_13.46.46_593x432.png screen_shot_2019_05_05_at_13.46.46_593x432.png](/img/v1/images/screen_shot_2019_05_05_at_13.46.46_593x432.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З 5 траўня можна трапіць у лясы на тэрыторыі наступных раёнаў:
Гарадзенская вобласць – Лідскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі, Шчучынскі, Мастоўскі;Мінская вобласць – Вялейскі, Маладзечанскі, Крупскі, Чэрвенскі, Слуцкі, Капыльскі, Нясвіжскі, Клецкі;Магілёўская вобласць – Бабруйскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Кастюковіцкі, Хоцімскі, Крычаўскі, Клімавіцкі;Гомельская вобласць – усе раёны, апроч Светлагорскага, Акцябрскага, Жыткавіцкага.
Літаральна тыдзень таму можна было наведваць лясы толькі ў двух раёнах Беларусі.
Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 320 лясных пажараў. Большасць па віне чалавека.
belsat.eu