У Boieng 737 MAX выявілі праблемы з электрыкай. «Белавія» яго толькі купіла

Як кажуць у кампаніі Boeing, у самалётаў 737 MAX магчымыя праблемы з электрыкай. Амерыканская карпарацыя рэкамендавала прыпыніць палёты самалётаў, пакуль не скончыцца праверка.

belavia_sale.jpg

Вядома, што тры авіякампаніі ўжо прыпынілі эксплуатацыю 737 MAX.
Нагадаем, палёты 737 MAX ужо былі забароненыя ва ўсім свеце ў 2019 годзе-пасля дзвюх авіякатастроф, у якіх загінула больш за 350 чалавек. 8 красавіка «Белавія» атрымала першы з пяці запланаваных да пастаўкі самалётаў Boeing 737MAX-8.
Еўрарадыё