У Брэсце вынеслі прысуд па справе аб камерцыйным шпіянажы

У Брэсце Ленінскі раённы суд вынес прысуд па справе аб камерцыйным шпіянажы. Двое мужчын, 48-гадовы жыхар Брэста і 41-гадовы мінчук, атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і штрафу (9,2 тысячы рублёў).

1487289231ria.jpg

Іх прызналі вінаватымі ў камерцыйным шпіянажы і замаху на дачу хабару ў буйным памеры, інфармуе БЕЛТА.
Як раней было вядома, мужчыны незаконна спрабавалі даведацца пра тэхналогію вытворчасці смалы і рэцэптуру фарбы (для кліента з Расіі). Іх распрацавала адно з прадпрыемстваў і выкарыстоўваліся для нанясення дарожнай разметкі. Намеснік начальніка цэха вытворчасці палімераў, лакаў і фарбаў атрымаў за інфармацыю, якая з’яўлялася камерцыйнай таямніцай, 2500 долараў, столькі ж мусілі перадаць і пазней. У ліпені падчас перадачы другой часткі хабару і адбылося затрыманне. Сваю віну “камерцыйныя шпіёны” цалкам прызналі.
Паводле euroradio.fm