У дачыненні Статкевіча доўгі час не праводзяць ніякіх следчых дзеянняў

Следчых дзеянняў у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча не праводзіцца з верасня, – паведаміў БелаПАН адвакат Уладзімір Сазанчук. Ён наведваў палітыка ў Жодзінскім СІЗА некалькі дзён таму.

1445096441_12122408_913205718760859_5283858972081401122_n_1.jpg


Адвакат адзначыў, што са здароўем у Статкевіча ўсё "больш-менш нармальна”. "Раней ён прыхварэў, але ўжо паправіўся”, — дадаў абаронца.
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч распавяла, што следчыя органы адмаўляюць ёй у сустрэчах з мужам, хоць заканадаўства бачыцца са сваякамі дазваляе.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая, калі накіроўваўся на пікет па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты каля Камароўскага рынку ў Минску. Палітык праходзіць па крымінальнай “справе блогераў” (справа Ціханоўскага) — “Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Праваабаронцы прызналі Статкевіча палітычным вязнем.
Паводле racyja.com