У Гомелі вынеслі прысуд мужчыну: яго абвінавацілі ў гвалце над сілавікамі падчас вераснёўскай акцыі пратэсту
Гамельчука Віктара Прусава затрымалі падчас пратэстнага маршу 27 верасня мінулага года, пасля чаго ён апынуўся на «сутках» у ІЧУ.
Гамельчука Віктара Прусава затрымалі падчас пратэстнага маршу 27 верасня мінулага года, пасля чаго ён апынуўся на «сутках» у ІЧУ. Тады ж у дачыненні да Віктара распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі. Следства доўжылася без малога год. У выніку дзеянні Віктара Прусава былі расцэненыя як гвалт у дачыненні да прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Мужчыну прад'явілі абвінавачанні па артыкуле 364 КК РБ, санкцыя якой прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Па хадайніцтве бакі абвінавачання суд над Віктарам Прусавым праходзіў у закрытым рэжыме з мэтай забеспячэння бяспекі пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа. Пярэчанні адваката і абвінавачанага, якія паказалі на тое, што асобы пацярпелых легендзіраваны, прынятыя не былі.
Сёння суд Цэнтральнага раёна прызнаў Віктара Прусава вінаватым ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці і прысудзіў яго да пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Віктара Прусова 1500 рублёў у карысць пацярпелага.
Віктар мае намер абскардзіць гэта рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.