У хостэлы Мінска пачалі засяляцца групы «моцных мужчын» з Расіі

Хостэлы не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

trinity_hostel.jpg

Выданне R*form.by са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што ў апошнія некалькі тыдняў у мінскія хостэлы «Трыніці» і Urban Hostel масава засяляюцца моцныя мужчыны з РФ.
Як правіла, яны прыязджаюць на таксі групамі па некалькі чалавек, таксама групамі ходзяць у найбліжэйшыя крамы і на шпацыры, у прыватнасці, іх бачылі каля Міністэрства абароны на вуліцы Камуністычнай.
Акрамя таго, адзін з відавочцаў уступіў з такім мужчынам у дыялог, у той момант, калі апошні шукаў вышэйзгаданы хостэл «Трыніці». Мужчына сказаў, што прыехаў з Уладзівастока, а на прамое пытанне: «А далей куды? На вайну, ва Украіну?», адвёў вочы і адказаў: «Не, па іншых справах».
Журналісты таксама паспрабавалі звязацца з прадстаўнікамі хостэлаў па гэтым пытанні, у адным адказалі, што ніякія «моцныя маладыя мужчыны з Расіі» ў іх хостэл не засяляюцца, а ў «Трыніці» на запыт пакуль не адказалі.