У Гродне праходзіць акцыя супраць дэкрэта аб «дармаедах»
Некалькі чалавек са сцягамі АГП, БХД і бел-чырвона-белым сцягам сабраліся на прыступках палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Яны гукаюць «Жыве Беларусь». Гэта акцыя супраць дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве.

Актывісты Гарадзенскай арганізацыі А’бяднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) і незалежнага прафсаюза Радыё Электроннай Прамысловасці (РЭП) падавалі заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця НеДармаедаў на 19 лютага ад плошчы Савецкай па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, піша Гарадзенская вясна.
Акцыя павінна была скіравана супраць прэзідэнцкага дэкрэта №3 аб так званых дармаедах. Але Гарадзенскія улады адмовілі у правядзенні мерапрыемства, матывуючы гэта тым, што правядзенне масавых акцый забаронена ў цэнтральнай частцы горада.
У нядзелю, 19 лютага, на Савецкай плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія аб’яднаныя ў невялікія групкі, паведамляе hrodna.life.

