У Італіі прымусова прышчэпліваюць дзяцей

Улады краіны аб’явілі вайну бацькам, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх падапечных.

9privivki.jpg


Італьянскія дзеці, якія не прайшлі вакцынацыю, не змогуць хадзіць у дзіцячыя садкі і школы. Бацькам, якія не жадалі прышчэпліваць сваіх дзяцей, далі час выканаць неабходныя працэдуры да 10 верасня.
Новы закон, прыняты італьянскім парламентам у ліпені, абавязвае бацькоў вакцынаваць дзяцей супраць 10 хваробаў, сярод якіх — слупняк, дыфтэрыя, адзёр і поліяміэліт. Калі дарослыя не пажадаюць гэтага зрабіць, то дзяцей выключаць з садка ці школы, а бацькоў пакараюць штрафам у памеры ад 100 да 500 эўра.
Бацькі старэйшых дзяцей (ва ўзросьце ад 10 да 16 гадоў) павінныя іх вакцынаваць да канца кастрычніка.
Суровы закон быў прыняты парламентам Італіі ў адказ на рост у краіне інфекцыйных захворванняў, якія дагэтуль лічыліся пераможанымі. Адной з такіх хвароб зьяўляецца адзёр альбо звычайная воспа. Многія бацькі ў Італіі адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей, бо лічаць, што прышчэпкі выклікаюць аўтызм. Ніякіх пацьверджаньняў гэтаму антынавуковаму меркаванню няма — заяўляе міністэрства аховы здароўя.
Паводле беларускай службы Польскага радыё