У Маладзечне вынеслі прысуд двум абвінавачаным па «рэйкавай» справе

Суд Маладзечанскага раёна прыгаварыў 37-гадовага Паўла Федукевіча і 38-гадовага Сяргея Шабуню да аднаго года і дзевяці месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі па арт. 309 («Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін») і арт. 14 («Замах на злачынства») Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

download_201.jpg

Федукевіча і Шабуню абвінавачвалі ў тым, што 11 лістапада 2020 года яны спрабавалі металічным тросам замкнуць кантакты на чыгуначных шляхах ў вёсцы Вязынка. Мужчыны прызналі сваю віну, аднак, паводле іх слоў, замыкання адбыцца не магло, бо трос, які яны выкарыстоўвалі, быў жалезным і ржавым.
Спецыяліст, прыцягнуты ў якасці сведкі, заявіў што, на яго думку, трос быў медным, аднак ён не ўпэўнены ў тым, што замыканне адбылося. Паводле яго слоў, вызначыць гэта могуць толькі паказанні прыбораў.
У судзе Сяргей Шабуня заявіў, што яны з Федукевічам хацелі паглядзець, як гэта працуе. Федукевіч адзначыў, што яго дзеянні не былі прадыктаваныя якой-небудзь палітычнай варожасцю.
tut.by