У Мінскай лякарні хуткай дапамогі з'явіцца верталётная пляцоўка
Забяспечваць працу верталётнай брыгады санітарнай авіяцыі будзе Гарадская станцыя хуткай дапамогі.

Верталётнымі перавозкамі пацыентаў зараз займаецца Рэспубліканскі цэнтр экстранай медыцынскай дапамогі.
— Хутчэй за ўсё, функцыі брыгады, якая будзе пры неабходнасці лятаць на верталёце, будуць перададзеныя нашай установе, — сказаў галоўны ўрач Гарадской станцыі хуткай дапамогі Аляксандр Жынко.
Верталётную пляцоўку плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе. Па словах Жынко, зараз верталёт у працы медыцынскіх установаў выкарыстоўваецца рэдка. Апошні выпадак быў два гады таму — тады верталёт сеў на тэрыторыю аэрапорту "Мінск-1".
Паводле TUT.BY