Дзяржкантроль узяўся за медыцыну
Камітэт дзяржкантролю запрашае жыхароў Беларусі ацаніць якасць і даступнасць атрымання медыцынскіх паслуг.
Інтэрнэт-апытанне на гэтую тэму праводзіцца на сайце кантрольнага ведамства да 28 лютага гэтага года ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага семінару-нарады па праблемах аховы здароўя, паведаміла прэс-служба КДК.
Рэспандэнтам прапануецца адказаць на 16 пытанняў, у тым ліку аб задаволенасці медабслугоўваннем у паліклініках па месцы жыхарства і працай брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, аб стане матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржустаноў аховы здароўя, пра найбольш значныя праблемы ў сферы аховы здароўя.
Атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы інфармацыі Камітэта дзяржкантролю аб праблемных пытаннях у галіне, адзначаецца ў рэлізе.
Камітэт дзяржаўнага кантролю неўзабаве чакаюць важныя кадравыя змены. На дадзены момант у ведамстве ўтварылася вакансія — Аляксандр Лукашэнка звольніў Івана Рамановіча з пасады першага намесніка старшыні КДК.
Naviny.by