У Беларусі могуць забараніць продаж папулярнага леку ад кашлю

Аптэкі і бальніцы Беларусі павінны прыпыніць продаж і ўжыванне папулярнага леку «Эрэспал» і іншых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць фенспірыд.

shutterstock_550468777.jpg


Раней паведамлялася, што даследаванні паказалі: лякарства можа быць небяспечным для сэрца — выклікаць арытмію, піша tut.by.
Як адзначаецца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага, з продажу канфіскоўваюцца наступныя прэпараты: «Інспірон» (сіроп і таблеткі), «Сірэсп» (сіроп), «Фенспірыд» (сіроп і таблеткі), «Эрэспал» (сіроп і таблеткі). Іх прызначалі для лячэння кашлю, ларынгіту, бранхіту, рынафарынгіта і пры тэрапіі бранхіяльнай астмы.
Па дадзеных Міжнароднай незалежнай фармацэўтычнай кампаніі Servier, праблемы ўзнікаюць толькі на фоне прыёму прэпарата, таму небяспекі для тых, хто лячыўся «Эрэспалам» раней, няма. Тым, хто зараз прымае лекі, трэба звярнуцца да лекара, каб выбраць іншы прэпарат — у Беларусі ёсць альтэрнатыўныя лекі без фенспірыда.
Забарона дзейнічае да завяршэння Міністэрствам аховы здароўя ацэнкі суадносін карысці і рызыкі лякарстваі. Раней лекі, якія ўтрымліваюць фенспірыд, па той жа прычыне забаранілі ў Францыі.