У Мінску чакаецца самае цёплае 31 снежня за 10 гадоў
У Мінску прагназуецца самае цёплае 31 снежня за 10 гадоў — слупок тэрмометра днём пакажа да + 3 °С, паведамляе карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны".

Фота Яны Трусіла
Верагодна, сёння ў Мінску чакаецца самае цёплае 31 снежня за апошнія дзесяць гадоў.
У дзённыя гадзіны ў Мінску чакаюцца дождж і парывісты вецер, да вечара тэмпература знізіцца да +1 °C, магчымыя ападкі, вецер паўночна-ўсходні, слабы — 3,1 м/с з парывамі да 6,6 м/с, ціск у межах нормы — 739 мм ртутнага слупка.
У пятніцу, 1 студзеня, тэмпература паветра працягне зніжацца і дасягне мінусавай адзнакі ( -1 °C), чакаецца снег, вецер паўночна-заходняга напрамку парывамі да 10,1 м/с, ціск нармальны — 736 мм ртутнага слупка.