У Магілёве 29 снежня неспрыяльнае надвор'е паралізавала рух тралейбусаў

Правады пакрыліся скарынкай лёду

Фота Яны Трусіла.

Фота Яны Трусіла.

У Магілёве 29 снежня не ходзяць тралейбусы — кантактная лінія пакрылася скарынкай лёду. У тралейбусным дэпо TUT.BY паведамілі, што з-за ўмоў надвор'я тралейбусы не змаглі выехаць з дэпо.

У Магілёве дрэвы, машыны раніцай 29 снежня пакрыліся лёдам: ідзе дождж, тэмпература паветра каля нуля, вецер моцны, парывісты.

Паводле прагнозу, толькі да вечара крыху пацяплее — да +2°С. Тады лёд адтане. Чакаецца, што і тралейбусы змогуць выйсці на лінію.

У Магілёве гэта не павінна выклікаць складанасцяў для пасажыраў: тралейбусных маршрутаў у горадзе няшмат, усе яны дублююцца аўтобусамі або маршруткамі.

Адзначым, што праблемы праз галалёд у гэтыя дні назіраюцца па ўсёй краіне.