Што, калі не Covid-19? У лістападзе ў Магілёве памерла ў 1,8 раза больш людзей, чым год таму
Магілёўскі ЗАГС — адзіны ў краіне, які публікуе такую статыстыку.

У лістападзе 2020 года ў Магілёве памерла ў 1,8 раза больш людзей, чым год таму. Магілёўскі ЗАГС — адзіны ў краіне, які публікуе такую статыстыку.
За лістапад 2020 года памерла 577 чалавек, за лістапад 2019 года — 320. Розніца — 257 чалавек. Складана патлумачыць яе чым-небудзь, акрамя COVID-19, адзначае «Еўрарадыё».
Але па афіцыйнай
статыстыцы Мінздароўя, па ўсёй Беларусі за лістапад 2020 года зафіксавана
толькі 177 смерцяў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй.