Большасць расіян не давярае вакцыне «Спутник V». І не хоча прышчапляцца
Нягледзячы на заявы аб карысці і бяспецы першай расійскай вакцыны супраць каронавіруса, колькасць расіян, якія гатовыя прышчапіцца, практычна не расце. Пра гэта сведчаць дадзеныя снежаньскага апытання «Левада-цэнтра». Пры гэтым сёння пачынаецца выкарыстанне «Спутник V» у Беларусі.
Толькі 38% рэспандэнтаў адказалі, што маглі б зрабіць прышчэпку, калі гэта будзе бясплатна і добраахвотна, паведамляе ru.euronews.com. 58% аказаліся не гатовыя да гэтага. Падобныя лічбы аналітыкі прыводзілі і ў кастрычніку на фоне паведамленняў аб арганізацыі клінічных выпрабаванняў прэпарата і паскораным уводзе яго ў абарот.
Як адзначаюць аўтары даследавання, давер да вакцыны значна вышэй сярод расіян старэй 40 гадоў. Прышчапляцца гатовыя перш за ўсё тыя, хто аддае перавагу атрыманню інфармацыю з дапамогай тэлебачання. Адмова ад прышчэпкі часцей за ўсё тлумачаць жаданнем дачакацца заканчэння выпрабаванняў прэпарата і страхам перад пабочнымі эфектамі. 10% апытаных у прынцыпе не давяраюць вакцынацыі.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў, што плануе прышчапіцца ад каронавіруса. Зрэшты, калі гэта адбудзецца, пакуль афіцыйна невядома. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў растлумачыць, што трэба было спачатку дачакацца рашэння медыцынскіх службаў аб магчымасці вакцынацыі для людзей старэйшых за 60 гадоў. Тое, што прэзідэнт дагэтуль не прышчапіўся, на думку Пяскова ніякім чынам не ўплывае на давер да расейскай вакцыны.
Нагадаем, што сёння пачынаецца выкарыстанне расійскай вакцыны «Спутник V» у Беларусі.