У Мінску можа з'явіцца плошча імя мітрапаліта Філарэта

Сёння, 12 студзеня адзначалі гадавіну са дня смерці мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

filaret_1201.jpg


Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, цяперашні Патрыяршы экзарх усяе Беларусі расказаў, як будуць ушаноўваць памяць мітрапаліта Філарэта.
«Бліжэйшым часам мы спадзяёмся, што плошча, прылеглая да Мінскага кафедральнага сабора, таксама атрымае назву ў гонар памяці Уладыкі Філарэта. Акрамя таго, зараз рыхтуецца да ўсталявання помнік Уладыку — гэта таксама блізу кафедральнага сабора, там, дзе ён пачынаў як кіруючы архірэй сваё служэнне», — перадае яго словы тэлеканал СТБ.
Мітрапаліт Веніямін нагадаў, што ў Гродне ўжо ёсць вуліца, названая ў гонар мітрапаліта Філарэта.
Плануецца павесіць шыльды на цэрквах, якія наведаў або заснаваў мітрапаліт Філарэт.