У Мінску пахавалі правы чалавека разам з салідарнасцю і надзеяй
У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі пахавалі правы чалавека, салідарнасць і надзею.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі з’явіўся крыж, паведамляе Валантэрская Служба "Вясны".
На крыжы над імправізаванай брацкай магілай пазначана, што там пахаваныя разам правы чалавека, памяць, салідарнасць, судовая сістэма, імідж МУС, вера, надзея, лубоў і годнасць.