У Мінску спілавалі «эйфелеву вежу» за тое, што яна бел-чырвона-белая
Узорны парадак.

Жыхары мікрараёна Усход мелі ў сваёй лакальнасці цікавостку: невялікую "эйфелеву вежу". Канструкцыя насіла дэкаратыўны характар. З пачаткам пратэстаў вежу пафарбавалі ў бел-чырвона-белы колер. Камунальныя службы неаднаразова перафарбоўвалі вежу, але мясцовыя партызаны ўпарта адраджалі афарбоўку ў нацыянальныя колеры.
22 лістапада ўлады вырашылі кардынальна разабрацца з пытаннем. Брыгада МНС спілавала вежу.