У Мінску з'явіўся новы галоўны архітэктар

Гэтая пасада заставалася свабоднай з сакавіка, калі былы галоўны архітэктар сталіцы Павел Лучыновіч быў арыштаваны.

Вольга Радчанка / Одноклассники

Вольга Радчанка / Одноклассники

Галоўным архітэктарам Мінска прызначаная Вольга Радчанка, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе гарадскога выканаўчага камітэта. Да гэтага яна займала пасаду намесніка старшыні камітэта архітэктуры і будаўніцтва Мінгарвыканкама.
Вольга Радчанка — выпускніца Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і БНТУ. Раней працавала ў «Мінскпраекце», дзе займала пасаду кіраўніка архітэктурнай майстэрні.
Да сакавіка гэтага года галоўным архітэктарам сталіцы быў Павел Лучыновіч. Але яго затрымалі па падазрэнні ў хабары. У верасні ў яго здарыўся параліч ніжняй часткі цела, ён не ходзіць. Таму суд перанеслі. У канцы вясны менш за месяц на пасадзе працаваў Аляксей Мартынаў, дадае Еўрарадыё.