У Мінску затрыманы музыка Аляксандр Памідораў (дапоўнена)

Гэта адбылося пасля канцэрта, з якім Аляксандр Памідораў выступаў увечары 19 жніўня ў мінскім раёне Шабаны.

unnamed_186.jpg


Пасля дваровага свята ў Шабанах, на якое таксама прыходзілі жыхары Ангарскай, затрымалі Аляксандра Памідорава. Тэлефон музыкі у дадзены момант недасяжны.
Таксама стала вядома, што разам з Памідоравым затрымалі легенду беларускай цяжкай музыкі Уладзіслава Наважылава (Лэслі Найфа) — вакаліста гурта Gods Tower.