Пасля канцэрта ў мінскім парку разабралі лаўкі (фотафакт)
Жыхары напісалі пра гэта ў тэлеграм-канал.
![Аляксандр Памідораў выступае для жыхароў Ангарскай, фота з тэлеграм Аляксандр Памідораў выступае для жыхароў Ангарскай, фота з тэлеграм](/img/v1/images/photo_2020_09_20_10_51_05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Памідораў выступае для жыхароў Ангарскай, фота з тэлеграм
У парку на вуліцы Ангарскай ў Мінску 19 верасня адбыўся канцэрт з удзелам Аляксандра Памідорава. Гэта быў толькі адзіны са шматлікіх канцэртаў і іншых грамадскіх актыўнасцяў: 19 верасня беларусы ладзілі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сваіх дварах, запрашалі суседзяў і ўсіх жадаючых. Канцэрт на Ангарскай сабраў некалькі дзясяткаў чалавек.
Неўзабаве пасля канцэрта Аляксандр Памідораў, а таксама лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (Лэслі Найф) былі затрыманыя і адпраўленыя на Акрэсціна.
![У Мінску затрыманы музыка Аляксандр Памідораў (дапоўнена) У Мінску затрыманы музыка Аляксандр Памідораў (дапоўнена)](/img/v1/images/unnamed_186.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раніцай мясцовыя жыхары пабачылі, што лавачкі ў парку разабраныя. Відаць, гэта зрабілі тыя, хто не быў задаволены канцэртам.
![photo_2020_09_20_10_51_06.jpg photo_2020_09_20_10_51_06.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_20_10_51_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ад лавачак засталіся толькі металічныя каркасы