У Мінску перакрылі буйныя транспартныя шляхі

20 верасня ўлады рыхтуюцца да мірнай акцыі традыцыйным перакрыццем транспартнага спалучэння.

photo_2020_09_20_12_06_26__2_.jpg

20 верасня ў Мінску адбудзецца традыцыйны нядзельны марш - мірная акцыя пратэста. Канцавым пунктам маршрута абвешчаны будынак Вярхоўнага суда. Пачатак марша ў 14:00.
Людзі паведамляюць у тэлеграме і сацсетках аб тым, якія транспартныя шляхі перакрыты.
Зачыненыя станцыі метро Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Плошча Леніна, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа.
Перакрыты праспект Пушкіна ад Альшэўскага ў бок праспекта Пераможцаў.
Перакрыты ўезд на Арлоўскую з боку плошчы Бангалор.
Перакрыты праспект Пераможцаў ад Стэлы ў бок палаца Незалежнасці.
Мяркуючы па актыўнасці і інфармацыі з чата Нававіленскай, вуліцу Арлоўскую збіраюцца перакрываць ў раёне скрыжавання з Нававіленскай (там дзе калона ў мінулы раз павярнула ў гаражы).
Да Палаца Незалежнасці сцягнутая спецтэхніка і вайскоўцы.