Жыхары мінскага квартала вешаюць сцягі, нягледзячы на агромныя штрафы
Пра гэта інфармуюць у тэлеграме.

Жыхары квартала "Каскад" не здаюцца. Сёння побач з "незарэгістраванай сімволікай", за якую таварыства ўласнікаў аштрафаванае на суму, раўную некалькім тысячам долараў, развесілі "зарэгістраваныя" сцягі Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Што адкажуць сілавікі?
Жыхары гэтага квартала шмат разоў вывешвалі сцягі паміж дамамі. Будынкі вельмі высокія, для зняцця сцягоў прыязджала тэхніка МНС, а таксама мнснікі здымалі сцягі з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунка.