У навагоднюю ноч у краіне нарадзіліся 54 маленькія беларусы
У Беларусі ў першыя гадзіны 2022 года нарадзіліся 54 дзіцяці: 19 хлопчыкаў і 35 дзяўчынак, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Першы маленькі беларус 2022 года вагой 3,715 кг з'явіўся ў 00:02 у Калінкавічах Гомельскай вобласці. Гэта першае дзіця ў сям'і. Усяго ў вобласці за ноч нарадзіліся 12 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
У 00:05 хвілін новага года з'явілася на свет дзяўчынка ў Гродне. Усяго ў вобласці ў навагоднюю ноч нарадзілася 5 дзяцей — і ўсе дзяўчынкі.
Першы «навагодні» малыш у Брэсцкай вобласці нарадзіўся ў 00:08 хвілін. Усяго тут нарадзіліся 11 дзяцей: 6 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У Магілёўскай вобласці першае нараджэнне зарэгістравалі ў 00:10. Хлопчык вагой 4,2 кг нарадзіўся ў Бабруйску. Усяго ў вобласці за ноч з'явіліся 3 дзяцей: 2 хлопчыкі і 1 дзяўчынка.
У Мінску нарадзілася 11 дзяцей: 1 хлопчык і 10 дзяўчынак. Першыя роды прайшлі ў сталічным радзільным доме №1 — у 00:28 на свет з'явілася мінчанка вагой 3,4 кг.
У Мінскай вобласці з'явіліся на свет 7 дзяцей: 3 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Першы малыш вобласці нарадзіўся ў Салігорску ў 01:20.
У Віцебскай вобласці першае дзіця новага года з'явілася ў 06:20 раніцы. Усяго за навагоднюю ноч тут нарадзілася 5 дзяцей: 2 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.