У Наваполацку затрыманы і чарговы раз асуджаны на суткі Віктар Якубаў

Чарговыя затрыманні — гэтым разам у Наваполацку. Тут 3 верасня затрыманы дацэнт Полацкага ўніверсітэта Віктар Якубаў.

jakubau.jpg

Летась выкладчыка двойчы арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 23.34. Праўда, ніякіх доказаў яго ўдзелу ў акцыях пратэсту на тых судах не было прадстаўлена. 

У Фэйсбуку выказваюць меркаванне, што сённяшняе затрыманне мае на мэце звольніць Віктара Якубава з працы. У Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сёлета змянілася кіраўніцтва, якое праводзіць чыстку сярод выкладчыцкага састава навучальнай установы. 

У выніку Віктару Якубаву чарговы раз прысудзілі 15 сутак, гэтым разам за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Беларускае Радыё Рацыя