У навукоўца Анатоля Літвіновіча рак. У 2021-м мужчына трапіў на Акрэсціна

У навукоўца-этнографа Анатоля Літвіновіча дыягнаставалі рак лёгкіх чацвёртай ступені. Пра гэта «Новаму Часу» паведаміла жонка Анатоля Фёдаравіча Вольга.

Радкі да Анатоля Літвіновіча на Акрэсціна, якія пісала яго жонка, Вольга Літвіновіч.

Радкі да Анатоля Літвіновіча на Акрэсціна, якія пісала яго жонка, Вольга Літвіновіч.

Вольга Літвіновіч запрашае ўсіх, хто хоча паспець прыжыццёва развітацца з навукоўцам, да сябе на вуліцу Калеснікава ў Мінску. Ахвотным убачыцца з Анатолем Фёдаравічам, а таксама дапамагчы сям'і, у якой гадуюцца шасцёра дзяцей, рэдакцыя дасць кантакт спадарыні Вольгі.
Нагадаем, у траўні 2021 года Анатоля Літвіновіча затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бел-чырвона-белыя сэрцайкі. На той момант навукоўцу было 69 гадоў.Апроч таго, пакуль мужчына адбываў арышт, невядомыя пабілі шыбу ў кватэры, дзе жыла сям'я.