У Смілавічах без вады засталіся 55 прыватных дамоў
55 прыватных жылых дамоў у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці засталіся без вады. Прычына — прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 160 мм.
Паведамленне аб НЗ на вуліцы Рэвалюцыйнай паступіла ўчора а 14:32. Водазабеспячэнне планавалася аднавіць да 9 раніцы сённяшняга дня, паведамляе прэс-служба МНС.
Паводле reform.by.