У спісе праваабаронцаў — ужо больш за 50 прозвішчаў затрыманых сёння на мірных акцыях пратэсту
Праваабаронцы «Вясны» публікуюць спіс затрыманых на мірных акцыях пратэсту 27 верасня.
27 верасня ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя".
Яшчэ да пачатку акцыі ў Мінску закрытыя цэнтральные станцыі метро, перакрытыя праезды па дарогах у цэнтр горада.
У спісе затрыманых сёння, 27 верасня, — больш за 50 чалавек. І спіс хутка павялічваецца.
А на суботнім традыцыйным жаночым маршы 26 верасня было затрымана больш за 120 чалавек. Кропкавыя затрыманні адбываліся і ў рэгіёнах.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51
+375 29 8413981
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Паводле spring96.org