У шпіталі Маладзечна памёр пацыент: ахоўнікі Лукашэнкі не пусцілі да яго доктара

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» піша пра трагічны выпадак у Маладзечанскім шпіталі ў дзень візіту туды Лукашэнкі. Гэта было 12 сакавіка.

cae2fe65747f79f3bfacb7e33ec592ba.jpg

Служба бяспекі Лукашэнкі загадала ўсім дактарам сядзець па сваіх кабінетах і нікуды не выходзіць на час яго візіту. У аддзяленні кардыялогіі стан аднаго з пацыентаў рэзка пагоршыўся, і гэта патрабавала тэрміновага ўмяшальніцтва рэаніматолага.
Аднак ахоўнікі Лукашэнкі не пусцілі доктара да хворага. Праз некаторы час пацыент памёр.
Тэлеграм-канал сцвярджае, што гэтая інфармацыя атрыманая адразу з некалькіх крыніц.