У Віцебску «замінавалі» пракуратуру
Віцебская міліцыя праверыла паведамленне аб небяспецы, якое паступіла ў органы пракуратуры ў Віцебску. Паведамленне было адпраўлена на электронную пошту ўстановы.

Як паведаміла УУС Віцебскага аблвыканкама, сапёрна-піратэхнічная група правяла абследаванне тэрыторыі.
У выніку паведамленні аб небяспецы не пацвердзіліся. Выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.
