«Распаўсюджваюць праз прадпрыемствы і прафсаюзы». Квіткі на «Славянскі базар» не карыстаюцца попытам
З продажам квіткоў на «Славянскі базар», які пачнецца 14 ліпеня, па ўсёй бачнасці, па-ранейшаму ёсць складанасці.
На сайтах па продажы квіткоў хапае свабодных
месцаў нават на адкрыццё і закрыццё фестывалю, на якія ў ранейшыя гады было
складана трапіць, калі не паклапаціцца загадзя, адзначае TUT.BY.
Да прыкладу, на адкрыццё фестывалю на kvіtki.bу ёсць больш
200 квіткоў, а на ticktеpro.bу — больш 150. Купіць квіткі таксама можна праз касы
ў Віцебску і Мінску.
На канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра
пад кіраўніцтвам Фінберга, які пройдзе ў КЗ «Віцебск», даступныя для пакупкі ледзь не ўсе «паперкі». На выступ «Хору Турэцкага» таксама шмат
свабодных квіткоў. Такая ж сітуацыя на многія іншыя канцэрты.
Дырэкцыя фестывалю некалькі разоў ужо аб'яўляла акцыі па
квітках: зніжку ў 10% абяцалі тым, хто купіць тры і больш квіткі. Дарэчы, у
гэтым годзе не прадугледжана «кавіднае» рассаджванне гледачоў.
Тым часам квіткі спрабуюць распаўсюджваць праз прадпрыемствы і прафсаюзы, паведамляюць чытачы. Работнікі некаторых прадпрыемстваў распавядаюць, што ім прапануюць аплаціць палову кошту квітка, астатняе дадасць прафсаюз. У некаторых выпадках прапануюць цалкам бясплатныя квіткі.