У Вільні развітваюцца з паўстанцамі 1863 года (фота)
Сёння, 22 лістапада, адбываецца ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і 19 паўстанцаў 1863-1864 гадоў. У Вільню прыехалі тысячы беларусаў з розных куткоў свету.
![76760086_430926867591198_2093476474362265600_n_logo.jpg 76760086_430926867591198_2093476474362265600_n_logo.jpg](/img/v1/images/76760086_430926867591198_2093476474362265600_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Урад Літвы запрасіў старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу і першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.
![76645569_452108089075687_2023448510069735424_n_logo.jpg 76645569_452108089075687_2023448510069735424_n_logo.jpg](/img/v1/images/76645569_452108089075687_2023448510069735424_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У 10 гадзін раніцы пачалася адкрытая цырымонія грамадскага развітання — і зайсці ў Катэдральным касцёл мог любы ахвочы.
Цырымонію развітання з паўстанцамі павінны наведаць прэзідэнты Літвы і Польшчы — Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда.